Па дадзеных следства, 24 лютага на тэрыторыі жылога комплексу, які будуецца ў Мінскім раёне, пры выкананні будаўнічых работ з балкона пятага паверха ўпаў рабочы. Ад атрыманых пашкоджанняў 40-гадовы жыхар Маладзечна памёр на месцы, гаворыцца [1] ў Telegram-канале Следчага камітэта.
Па выніках першапачатковых мерапрыемстваў следчымі ўзбуджаная крымінальная справа па факце парушэння правіл аховы працы, што прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека (ч.2 арт. 306 Крымінальнага кодэкса). У рамках расследавання вывучаецца дакументацыя па тэхніцы бяспекі, дапытваюцца работнікі, службовыя асобы, прызначаны шэраг экспертыз.
Фота: Следчы камітэт
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/rabochy
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[4] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka
[5] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet