Васьмігадовая Майя Сівец з Мінска стала пераможцай міжнароднага конкурсу TANZOLYMP у Берліне, паведамілі [1] агенцтву "Мінск-Навіны" арганізатары.
Майя Сівец заваявала залатую ўзнагароду ў катэгорыі "Класічны танец, сола" ва ўзроставай катэгорыі 8-12 гадоў і ўзяла бронзу ў спаборніцтвах "Сучасны танец, сола" ў той жа ўзроставай катэгорыі. Юная танцоўшчыца прадстаўляе балетную школу Вежнавец, кіруе якой заслужаная артыстка, прыма-балерына Вялікага тэатра Беларусі Марына Вежнавец.
У танцавальных спаборніцтвах прымалі ўдзел больш за 1 000 чалавек ва ўзросце ад 8 гадоў да 21 года з розных краін свету, уключаючы Японію, Карэю, Сінгапур, Расію, Украіну, ЗША, Канаду, Бразілію, Італію і інш.
У выніковым рэйтынгу краін-удзельніц спаборніцтваў Беларусь заняла 8-е месца.
Фота прадстаўлена арганізатарамі
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/vosmiletnyaya-minchanka-vzyala-zoloto-na-mezhdunarodnom-horeograficheskom-konkurse-v-berline/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tanec
[3] https://zviazda.by/be/tags/hareagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/balet
[5] https://zviazda.by/be/tags/uznagaroda