У нацыянальным парку "Белавежская пушча" ўлік зуброў плануюць праводзіць з паветра, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на навуковы аддзел нацпарка.
Штогадовы падлік дзікіх жывёл звычайна арганізуюць зімой. Традыцыйнымі метадамі ўліку з'яўляюцца візуальныя назіранні ў месцах падкормак і жыровак, а таксама па слядах. Для ўстанаўлення колькасці і полаўзроставай структуры зуброў Белавежскай пушчы ў гэтым годзе задзейнічалі супрацоўнікаў лясной аховы, егерскай службы, навуковага аддзела і зубразнаўства. Назіранні вяліся не толькі ў ахоўнай зоне, але і на прылеглых да Нацпарка тэрыторыях.
Бясснежная зіма прымусіла навукоўцаў задумацца і пра іншыя метадах вызначэння колькасці зуброў. Так, з наступнага года навуковы аддзел плануе задзейнічаць у гэтай працы квадракоптар. Яго выкарыстанне спросціць падлік галоў у вялікіх статках на адкрытай тэрыторыі.
Прэв'ю: poshyk.info
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/zubrov-v-belovezhskoj-pusche-planirujut-schitat-s-vozduha-381052-2020
[2] https://zviazda.by/be/tags/belavezhskaya-pushcha
[3] https://zviazda.by/be/tags/zubr