Сёння на аўкцыёне за 6,22 млн руб прадалі будынак Дома друку каля метро "Акадэмія Навук" на праспекце Незалежнасці. Пра гэта паведамляе tut.by [1] са спасылкай на "Мінскгармаёмасць" і іншыя крыніцы. Пераможцам таргоў стала кампанія "ПрыватКапітал".
Будынак Дома друку на праспекце Незалежнасці, 79, які з'яўляецца помнікам архітэктуры, выстаўляўся на таргі ў трэці раз з паніжаным на 50% коштам. З улікам гэтага пачатковая цана на сённяшніх таргах была 3.527.000 964 рубля 16 капеек. Падчас аўкцыёну ў Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці яна вырасла да фінальных 6,22 млн рублёў, што эквівалентна амаль 2,8 млн долараў па актуальнаму курсе.
Функцыянальнае прызначэнне будынка вызначана як адміністрацыйна-дзелавое. Гэта значыць пакупнік - кампанія "ПрыватКапітал" - павінна зрабіць на гэтым месцы бізнес-цэнтр.
Кампанія "ПрыватКапітал" існуе з 2015 года. Яна спецыялізуецца на здачы ў наём уласнай і арандаванай маёмасці.
Будынак Дома друку пабудаваны ў 1930-1935 гадах у стылі канструктывізму. Збудаванне перажыло вайну, а ў 1963-1978 гадах яго рэканструявалі — надбудавалі чацвёрты паверх.
Спасылкі
[1] https://realty.tut.by/news/money/674149.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/dom-druku