На мінулым тыдні РУП «Белпошта» ўзнагародзіла пераможцаў і прызёраў конкурсу на найлепшы матэрыял аб дзейнасці пошты. Удзельнічала ў ім больш за 50 карэспандэнтаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, якія апавядаюць у сваіх выданнях не толькі пра падзеі ў паштовай сферы, але і пра знаўцаў сваёй справы.
Сёлета конкурс праводзіўся ў шосты раз і быў прымеркаваны да Года малой радзімы. Дыпломамі і памятнымі прызамі былі ўганараваны шэсць журналістаў. Сярод іх — загадчык аддзела газеты «Звязда» Валяр'ян Шкленнік. Віншуем пераможцу!
Ул. інф.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/kantakt