Колькасць людзей, якія заразіліся новым каранавірусам Covid-19 у Італіі, рэзка вырасла і склала, па апошніх дадзеных, 453 чалавекі, паведамляе ВВС [1].
Такім чынам, за апошнія суткі колькасць хворых у гэтай краіне вырасла больш чым на траціну: вечарам у аўторак паведамлялася аб 323 носьбітах віруса ў Італіі; 12 чалавек памерлі, трое ачунялі.
Больш за ўсё тых, хто захварэў - у паўночных індустрыяльных раёнах Італіі, у тым ліку ў Ламбардыі, сталіцай якой з'яўляецца Мілан. На другім месцы па колькасці выяўленых выпадкаў - Венецыя і навакольны раён.
Прадстаўнікі ўрада заяўляюць, што робяць усё магчымае, каб прадухіліць распаўсюджванне захворвання. Па ўсёй краіне зачыняюцца школы, універсітэты і кінатэатры, адменена некалькі публічных мерапрыемстваў.
На каранцін зачыненыя некалькі гарадоў з агульным насельніцтвам у 55 тыс. чалавек.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-51654179
[2] https://zviazda.by/be/tags/italiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus