Узвесці гандлёвы комплекс на пляцоўцы былога Чэрвеньскага рынку на вуліцы Маякоўскага ў Мінску плануе інвестыцыйная кампанія «Сільвер Капітал», паведаміў «Мінск-Навінам» [1] кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Пётр Шостак.
У асноўным будзе ажыццяўляцца рэалізацыя тавараў харчовай групы, таксама мяркуецца прадставіць прадукцыю лёгкай прамысловасці. Прадугледжана паркоўка для аўтамабіляў.
Праект праходзіць дзяржаўную экспертызу і ўзгадненне ў камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама. Пасля правядзення таргоў вызначаць падрадную арганізацыю. Узвядзенне аб'екта плануюць пачаць у сакавіку бягучага года. Праектны тэрмін будаўніцтва - два гады.
Прэв'ю: prometr.by
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-marte-pristupyat-k-stroitelstvu-torgovogo-kompleksa-na-meste-byvshego-chervenskogo-rynka/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk