Кампанія МТС аб'яўляе пра старт конкурсу для вучняў 10-11 класаў “MobiКвіз”.
— Мы не першы год ладзім конкурсы для школьнікаў. Сумесна з Міністэрствам адукацыі імкнемся падтрымаць юных інтэлектуалаў, у якіх ёсць цікавасць да сферы сучасных тэхналогій. Фармат “MobiКвіза” дазволіць кожнаму ўдзельніку праверыць сваю эрудыцыю, — падкрэслівае кіраўнік камерцыйнага дэпартамента кампаніі МТС Мікалай Булаш.
“МобіКвіз” будзе складацца з серыі інтэлектуальных гульняў. Адборачныя этапы пройдуць ва ўсіх абласных гарадах Беларусі з сакавіка па май. Пераможцы рэгіянальных тураў прыедуць у Мінск на паўфінал. Гульцоў каманд, якія перамаглі, чакае індывідуальнае выпрабаванне: у фінальным туры яны будуць змагацца паміж сабой.
Пытанні ва ўсіх турах інтэлектуальнай гульні будуць тычыцца тэхналогій, інавацый, інтэрнэту, мабільнай сувязі, а таксама літаратуры і гісторыі. Для перамогі падлеткам спатрэбяцца не толькі веды, але таксама лагічнае мысленне і ўменне знаходзіць правільныя аргументы.
Пераможца, які правільна адкажа на большасць пытанняў у фінале “MobiКвіза”, атрымае мэтавую стыпендыю на навучанне на моўных курсах у Оксфардзе (Вялікабрытанія).
Першы адборачны этап пройдзе ў Брэсце 7 сакавіка. Для таго, каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна сабраць каманду з 7 чалавек, прайсці рэгістрацыю [1] і ў прызначаны час прыйсці на гульню. Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы конкурсу можна знайсці ў пабліку [2] “УКантакце”.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScpZUkyiDCM9X8s-Ba0e5cK-PNRgDpIJCOjAwV2H4enL-EG3A/viewform?fbclid=IwAR3pH47s-6zAXXlhES0P7uElAoefR4TwNGbc1V2DsnXWtom3otY_FzGdOhI
[2] https://vk.com/mobiquiz
[3] https://zviazda.by/be/tags/oksfard
[4] https://zviazda.by/be/tags/mts
[5] https://zviazda.by/be/tags/mabilny-aperatar-mts