Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ запатрабуе ад префектуральных уладаў часова зачыніць школы па ўсёй краіне ў рамках мер па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруса, паведамляе ТАСС [1].
Адзначаецца, што меры ўступяць у сілу з 2 сакавіка і будуць дзейнічаць да пачатку вясновых канікул. У залежнасці ад прэфектуры гэта альбо сярэдзіна, альбо канец сакавіка. Пры адсутнасці дадатковых распараджэнняў урада дзеці вернуцца ў школы ў красавіку.
У індывідуальным парадку аб закрыцці школ ужо абвясцілі ўлады паўночнай прэфектуры Хакайда і заходняга горада Осака.
Агульная колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам у Японіі перавысіла 900, восем чалавек памерлі. Большасць інфіцыраваных (705) - гэта пасажыры і экіпаж круізнага судна Diamond Princess.
Прэв'ю: news.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/7850891
[2] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus