У выніку мадэрнізацыі старога будынка, якая была праведзена ўсяго за год з невялікім, плошча ўстановы павялічылася ў паўтара раза. Абноўлены дзіцячы сад сёння можа прыняць 105 выхаванцаў — на трыццаць больш, чым раней. Бацькі і родныя дзяцей у захапленні ад змен: падлога з падагрэвам, харчблок абсталяваны па апошнім слове тэхнікі , зручная пральня, музычная зала. Цалкам змянілася і тэрыторыя вакол дзіцячага садка: зроблены новыя веранды, устаноўлена сучаснае спартыўнае і гульнявое абсталяванне.
— Дзеці — наша інвестыцыя ў будучыню. Таму вельмі важна, каб у іх былі годныя ўмовы для гарманічнага развіцця. Каб бацькі, пакідаючы сваіх малых у дзіцячым садку, ведалі, што ім там камфортна і ўтульна. Што з імі займаюцца клапатлівыя педагогі, якія дапамогуць раскрыць у дзіцяці талент і развіць яго, — адзначыў падчас адкрыцця абноўленай установы член Савета Рэспублікі, прарэктар МДУ імя Куляшова Алег Дзячэнка.
Упраўленне камунальнага будаўніцтва (УКБ) Магілёўскага раёна і будтрэст № 17 зрабілі ўсё, каб гэты дом быў цёплым і ўтульным. Дырэктар УКБ Віктар Аляксандраў адзначыў, што ў раёне ёсць яшчэ адзін перспектыўны аграгарадок — Вейна, дзе таксама разглядаецца магчымасць рэалізацыі праекта па будаўніцтве новага дзіцячага садка.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Прэв'ю: aydaya.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/rekanstrukcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachy-sadok
[5] https://zviazda.by/be/tags/yasli-sad