Канал «Культура» Беларускага радыё працягвае радаваць прыхільнікаў класічнай літаратуры. У праграме «Літаратурная анталогія» цяпер гучыць кніга народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна «Трывожнае шчасце», дзе лёс галоўных герояў — гэта лёс усяго пакалення, што прайшло праз жудасныя выпрабаванні вайны. Выканаўца — артыстка Маргарыта Захарыя.
— Дадзены выпуск прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, гераізму тых, хто змагаўся з ворагам на франтах і ў партызанскіх атрадах. Кніга Івана Шамякіна нагадвае, наколькі важна захоўваць мір на зямлі, а таксама ведаць сваю гісторыю, каб не паўтарыць памылак перажытага. Чытанне твора працягнецца і ў маі, акурат у дні асноўных урачыстасцей, прысвечаных Перамозе, — кажа дырэктар канала «Культура» Уладзімір Трапянок.
Прэв'ю: m.cdm.me
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/radyyo
[5] https://zviazda.by/be/tags/pismennik-ivan-shamyakin