Расійская група кампаній "Сафмар" паставіць у Беларусь у сакавіку 300 тыс. т нафты, "УДС нефть" - 50 тыс. т, паведаміў журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае [1] БелТА.
Каментуючы інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб магчымых пастаўках нафты ў Беларусь "Роснефтью" і "Татнефтью", ён адзначыў, што перамоваў па пастаўках на сакавік з імі не вядзецца.
"Аднак гэтыя інсайдарскія сігналы можна звязаць з апошнімі навінамі аб падзеннях цэн на сусветным рынку нафты. Прапаноў гатунку Urals ў партах стала больш, чым раней. Аб'ём, які раней забірала Беларусь, перапампаваць у танкеры", - дадаў Аляксандр Цішчанка.
Раней паведамлялася, што нафта без прэміі ў Беларусь будуць пастаўляць шэсць расійскіх кампаній, сярод якіх "Сафмар" і пяць новых для Беларусі пастаўшчыкоў. Нафта будзе прадавацца па рынкавай цане без прэміі.
У сакавіку таксама чакаецца пастаўка ў порт Клайпеды 160 тыс. т расійскай нафты для беларускіх НПЗ, якая была набытая праз трэйдараў без прэміі.
Акрамя таго, здзелка з азербайджанскай Socar прадугледжвае ў сакавіку пастаўку двух танкераў нафты - гэта каля 160 тыс. т. У Беларусь нафта будзе дастаўлена праз Украіну па нафтаправодзе Адэса - Броды.
Прэв'ю: tass.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belneftehim-safmar-postavit-v-belarus-v-marte-300-tys-t-nefti-uds-neft-50-tys-t-381300-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[5] https://zviazda.by/be/tags/azeybardzhan