Навукоўцы з Міжнароднага цэнтра радыеастранамічных даследаванняў зафіксавалі самы магутны выбух у Сусвеце з часоў Вялікага выбуху, паведамляе ria.ru [1] са спасылкай на EurekAlert [2].
Выбух адбыўся ля звышмасіўнай чорнай дзіркі ў Звышскапленні Змеяносца, якое знаходзіцца на адлегласці ў 390 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі.
Астраномы адзначаюць, што ў выніку выбуху адбыўся выкід энергіі, які ў пяць разоў перавышае папярэдні рэкорд.
Даследнікі пакуль не высветлілі прычыну выбуху і плануюць правесці больш дбайныя назіранні, павялічыўшы ўдвая колькасць антэн.
Прэв'ю: eurekalert.com
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20200228/1565310976.html
[2] https://www.eurekalert.org/pub_releases/2020-02/icfr-adb022720.php
[3] https://zviazda.by/be/tags/susvet