Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў [1] сёння на VIII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Прафсаюзы — гарант і абаронца правоў работнікаў у тым ліку і на прадпрыемствах у прыватным сектары, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, першасныя прафсаюзныя арганізацыі дарэчныя і там, і праца па іх стварэнні вядзецца.
Але ёсць аб'ектыўныя складанасці. Прыватніку не заўсёды зручна мець у сябе прафсаюз, які будзе сачыць за выкананнем правоў работнікаў, прымушаючы часам паступацца сваімі фінансавымі інтарэсамі. Але дзяржава пайшла на лібералізацыю ўмоў для бізнэсу. Так пакажыце ж і вы сваю сталасць, здольнасць несці сацыяльную адказнасць перад людзьмі”, — адзначыў Прэзідэнт і дадаў, што старшыня КДК Леанід Анфімаў амаль не кожны раз пытае, можна ці не ісці з праверкамі на прадпрыемствы ўласнай формы.
А пакуль прыватнікі разважаюць, наёмныя работнікі маюць магчымасць звяртацца па дапамогу ў раённыя, цэнтральныя органы прафсаюзаў.
“Падрыхтуйце, калі не разумеюць, мой указ па стварэнні на ўласных прадпрыемствах першасных прафсаюзных арганізацый”, — загадаў Прэзідэнт.
Гэта не спантаннае рашэнне, кожны раз на дакладзе ў Прэзідэнта Міхаіл Орда звяртае ўвагу, што прыватныя арганізацыі не жадаюць ствараць прафсаюзныя ячэйкі.
Па словах кіраўніка дзяржавы, прыватнікі заўсёды падкрэсліваюць, што хочуць, каб іх паставілі ў роўныя ўмовы з дзяржаўным прадпрыемствам. “Вось мы іх і паставім”, — пажартаваў Аляксандр Лукашэнка.
Эфектыўнасць працоўных адносін без узаемнай адказнасці немагчыма, упэўнены Прэзідэнт. “Без працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны не будзе канкурэнтаздольнай якаснай прадукцыі, а значыць, не будзе збыту, грошай і годных заробкаў на прадпрыемствах” — падкрэсліў ён.
Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200228/1582869033-prezident-pryme-udzel-u-viii-zezdze-federacyi-prafsayuzau-belarusi
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/prafsayuzy