Міністэрства аховы здароўя паведамляе [3], што ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі адзін з тэстаў, якія былі выкананы ў беларускі, якая пражывае ў Віцебскай вобласці, выявіў фрагмент РНК, які можа належаць тыпу каранавіруса Covid-2019.
Тэсты выконваліся ў рамках актыўнага лабараторнага кантролю грамадзян, якія вярнуліся з эпідэміялагічна неспрыяльных раёнаў. Такія мерапрыемствы ў гэтыя дні праходзяць па ўсёй краіне.
Беларуска і двое яе калегаў прыбылі з Італіі. У сувязі з тым, што яны былі непрацяглы час у Паўночнай Італіі, яны былі выкліканыя ва ўстанову аховы здароўя. Ва ўсіх, хто прыбыў, былі ўзятыя тэсты і аналізы. Пацыенты былі шпіталізаваны ў Віцебскую абласную клінічную інфекцыйную бальніцу. На сённяшні момант стан ўсіх трох здавальняючы, прыкмет захворвання няма. Дадзенай пацыентцы праводзіцца паглыбленая лабараторная дыягностыка. У двух яе калегаў тэсты адмоўныя.
Зараз ва ўстановах аховы здароўя Беларусі з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю знаходзяцца тры пацыенты. Ва ўсіх траіх стан здавальняючы, клінічных праяў хваробы няма.
Першы завозны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны [4] ў Беларусі ў пятніцу. У той жа дзень міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік і эксперты адказалі [5] на пытанні журналістаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] http://minzdrav.gov.by/sobytiya/minzdaro-ya-ab-testsirvanni-na-karonavirus/
[4] http://zviazda.by/be/news/20200228/1582868227-u-belarusi-zaregistravany-pershy-vypadak-karanavirusa
[5] http://zviazda.by/be/news/20200228/1582902539-karanik-u-studenta-z-irana-nyama-klinichnyh-simptomau-karanavirusa
[6] http://zviazda.by/be/news/20200228/1582893521-asnounyya-mery-zascyarogi-dlya-abarony-ad-virusa
[7] http://zviazda.by/be/news/20200229/1582987187-ministerstva-ahovy-zdarouya-shpitalizavany-student-z-irana-adchuvae-syabe
[8] http://zviazda.by/be/news/20200225/1582623027-ministerstva-ahovy-zdarouya-uzmacnila-sanitarna-epidemiyalagichny-naglyad-z
[9] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[10] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus