Федэральны Першы канал Расійскага тэлебачання ў навінавым сюжэце заявіў аб тым, што ад каранавіруса "першыя смерці зафіксаваныя ў ЗША, Аўстраліі, Тайландзе, Беларусі", гаворыцца [2] на сайце Міністэрства аховы здароўя.
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь адзначае, што дадзеная інфармацыя ў дачыненні да Беларусі з'яўляецца няпраўдай і не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю.
У Рэспубліцы Беларусь на сёння зарэгістраваныя [3] тры выпадкі, у якіх вылучаны фрагмент РНК, верагодна, які належыць тыпу каранавіруса 2019-nCoV. Усе тры пацыенты адчуваюць сябе здавальняюча, клінічных сімптомаў захворвання ў іх няма.
У сувязі з распаўсюджваннем фэйкавай інфармацыі ў дачыненні да нашай краіны будуць прыняты адпаведныя меры рэагавання таксама па лініі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь заклікаюць журналістаў быць адказнымі і ўважлівымі, а галоўнае - пераправяраць інфармацыю.
Прэв'ю: glavcom.ua
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://minzdrav.gov.by/ru/sobytiya/o-rasprostranenii-feykovoy-informatsii/
[3] http://zviazda.by/be/news/20200302/1583160379-ministerstva-ahovy-zdarouya-u-belarusi-zaregistravany-3-vypadki
[4] http://zviazda.by/be/news/20200228/1582901479-chamu-feyki-uyaulyayuc-glabalnuyu-pagrozu
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[6] https://zviazda.by/be/tags/feykavyya-naviny
[7] https://zviazda.by/be/tags/nyaprauda
[8] https://zviazda.by/be/tags/naviny
[9] https://zviazda.by/be/tags/zhurnalistyka