Пладовыя дрэвы ратуюць ад шкоднікаў з дапамогай дыму. У старых тазіках, напоўненых вільготнымі драўнянымі адходамі, разводзяць агонь, дамагаючыся багатага дымлення, і ставяць іх пад кронай дрэва. Такую аперацыю праводзяць у ціхія вечары двойчы: да цвіцення і пасля.
Таматы, перцы, агуркі некалькі разоў за сезон апырскваюць растворам настою крапівы. Гэта з'яўляецца добрай пазакаранёвай падкормкай, расліны растуць моцныя, павышаецца ўстойлівасць да хвароб і шкоднікаў.
Капусту абараняе палын, які варта мець у кутку саду. Як толькі з'яўляюцца першыя бялянкі, ламаюць яго сцёблы і раскладваюць іх на расліны капусты.
Смаўжоў ловяць на прынаду: наліваюць увечары паўбутэлькі піва ў глыбокую талерку, выстаўляюць яе на градку, а на світанні збіраюць там п'яную кампанію (можна аддаць птушкам).
Асаблівай пахвалы заслугоўвае каляндра. Увесну яе лісточкі робяць любую салату апетытнай. Улетку спелае насенне спрэс адбівае апетыт у мышэй на градках з караняплодамі, а зімой высушаныя сцёблы абараняюць бульбу і іншыя запасы ў склепе ад тых жа хвастатых зладзюжак.
Ірына ТАМКОВІЧ
Прэв'ю: zelenj.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-tamkovich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/krynichka
[4] https://zviazda.by/be/tags/parady
[5] https://zviazda.by/be/tags/shkodniki