Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з намеснікам прэм’ер-міністра Юрыем Назаравым і старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Андрэем Рыбаковым, каб абмеркаваць новыя прапановы па пастаўках нафты.
«Тэма размовы, як вам вядома, ранейшая — пастаўкі ў Беларусь вуглевадароднай сыравіны, перш за ўсё, нафты, — такімі словамі кіраўнік дзяржавы распачаў сустрэчу. — Да мяне паступіў шэраг прапаноў па пастаўках нафты і перапрацоўцы ў Беларусі. Зараз такіх прапаноў ужо, дзякаваць богу, нямала. Хачу ўзгадніць з вамі некаторыя пытанні і параіцца, ці варта нам купляць гэтую нафту, як лепш паступіць, што больш эканамічна выгадна».
Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванне, што правільнае рашэнне будзе знойдзена.
«Я вас тузануў у выхадны дзень, бо пытанне не можа чакаць, — патлумачыў ён. — Нам трэба прымаць рашэнне і ўжо з панядзелка — аўторка забіраць гэтую нафту, бо аб’ёмы вялікія — больш за шэсць мільёнаў тон».
Нагадаем, 3 сакавіка Аляксандр Лукашэнка таксама правёў [4]нараду па пытаннях забеспячэння эфектыўнай работы нафтаперапрацоўчага комплексу краіны ў 2020 годзе і на перспектыву.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
- Бесперапынную работу беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў і патрэбы ўнутранага рынку ўдалося забяспечыць, дзякуючы кантрактам з кампаніямі Міхаіла Гуцэрыева — «Русснефть» і «Нефтиса», уласным запасам і альтэрнатыўным крыніцам, колькасць якіх цягам часу пачала павялічвацца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/volga-myadzvedzeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] http://www.zviazda.by/be/news/20200303/1583226457-lukashenka-nastau-chas-kanchatkova-prynyac-toy-fakt-shto-u-energetychnyh
[5] http://zviazda.by/be/news/20200121/1579607028-prezident-pytanne-dyfersifikacyi-pastavak-nafty-ne-gublyae-svayoy
[6] http://zviazda.by/be/news/20200220/1582212370-belnaftahim-belarus-kupila-160-tys-t-rasiyskay-nafty-bez-premii-z
[7] http://zviazda.by/be/news/20200226/1582750725-belnaftahim-damoviusya-z-azerbaydzhanskay-socar-pra-pastauku-160-tys-t
[8] http://zviazda.by/be/news/20200228/1582860458-znakavy-vizit-z-za-akiyana
[9] http://zviazda.by/be/news/20200303/1583226457-lukashenka-nastau-chas-kanchatkova-prynyac-toy-fakt-shto-u-energetychnyh
[10] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[11] https://zviazda.by/be/tags/nafta