Днём у дзяжурную частку Віцебскага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што на беразе ракі Заронаўка каля вёскі Старое Сяло знаходзяцца іржавыя боепрыпасы.
Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, выбыўшая на месца знаходкі сапёрна-піратэхнічная групай в/ч 5524 знайшла там 42 мінамётныя міны калібру 81 і 50 міліметраў і сем артылерыйскіх снарадаў калібру 45 міліметраў. Усе боепрыпасы, якія былі вымытыя ракой, апынуліся часоў Вялікай Айчыннай вайны. Яны былі знішчаны спецыялістамі ўнутраных войскаў МУС.
УУС Віцебскага аблвыканкама нагадвае, што калі вы выявілі боепрыпасы, то неадкладна паведаміце аб гэтым у міліцыю па тэлефоне 102. Ні ў якім разе не дакранайцеся да іх і не спрабуйце абясшкодзіць самастойна.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: vectorstock.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/boeprypasy
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebski-rayon