У Беларусі ўпершыню ў сусветнай практыцы праведзена сімультантная (сумесная) аперацыя — 23-гадовай дзяўчыне адначасова трансплантавалі нырку і кахлярны імплантат.
Брыгада амаль з 30 спецыялістаў Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі на чале з намеснікам дырэктара Алегам Калачыкам і РНПЦ слыху на чале з Марынай Пясоцкай шэсць гадзін праводзілі аперацыю. Складанасць была ў тым, што ў дзяўчыны дыягнаставана першасная імунная трамбацытапенія, якая не дазволіла б зрабіць другую аперацыю. Беларускія хірургі першыя ў свеце выканалі ўмяшанне, якое дазволіла дзяўчыне не выбіраць паміж слыхам і здароўем нырак.
Алена КРАВЕЦ
Прэв'ю: theconversation.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/tags/kraina-zdarouya
[3] https://zviazda.by/be/tags/transplantacyya