Беларусь да 6 красавіка абмяжоўвае правядзенне культурна-масавых, спартыўных і навуковых мерапрыемстваў з міжнародным удзелам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя [1].
У чацвер увечары ў Беларусі былі пацверджаны [2] яшчэ 9 выпадкаў каранавіруса. Агульная колькасць выпадкаў дасягнула 21.
Увечары ў сераду Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла [3] пандэмію каранавіруса. Раней яна сцвярджала [4], што распаўсюджанне новай хваробы наўрад ці спыніцца да лета.
З 12 сакавіка былі часткова адменены [5] палёты ў Тэль-Авіў з Мінска. Двума днямі раней гэтыя меры былі ўведзены [6] ў дачыненні рэйсаў у Мілан. Міністэрства замежных спраў рэкамендавала [7] беларусам устрымацца ад паездак у Італію і ў Ізраіль. У Магілёве быў адменены [8] тэатральны фестываль «М@rt.кантакт».
У ноч на чацвер Дональд Трамп абвясціў [9] аб тым, што на 30 дзён спыняюцца любыя транспартныя сувязі ЗША з Еўропай. Украінскія ўлады прынялі рашэнне закрыць [10] большасць пагранічных пунктаў пропуску. У Кіеве, Польшчы і Чэхіі былі зачынены школы і адменены масавыя мерапрыемствы.
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus
[2] http://zviazda.by/be/news/20200312/1584035997-u-belarusi-pacverdzhany-yashche-9-vypadkau-karanavirusa
[3] http://zviazda.by/be/news/20200311/1583945845-susvetnaya-arganizacyya-ahovy-zdarouya-abyavila-pandemiyu-karanavirusa-u
[4] http://zviazda.by/be/news/20200307/1583566910-saaz-karanavirus-naurad-ci-spynic-raspausyud-da-leta
[5] http://zviazda.by/be/news/20200311/1583933823-aviyareysy-minsk-tel-aviu-minsk-chastkova-admyanyayucca-z-12-pa-31-sakavika
[6] http://zviazda.by/be/news/20200310/1583838533-belaviya-spynyae-palyoty-u-milan
[7] http://zviazda.by/be/news/20200310/1583858201-mzs-rekamendue-belarusam-ustrymacca-ad-navedvannya-italii-i-izrailya
[8] http://zviazda.by/be/news/20200311/1583908017-teatralny-festyval-mrtkantakt-admyanili
[9] http://zviazda.by/be/news/20200312/1583988576-donald-tramp-zabaraniu-uezd-u-zsha-z-europy-z-za-karanavirusa
[10] http://zviazda.by/be/news/20200311/1583943630-ukraina-zakryvae-bolshasc-pagranichnyh-punktau-propusku
[11] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus