У палескай глыбінцы — Давыд-Гарадку — працуе дзіцячы балетны клас. Незвычайная ўстанова для сельскай мясцовасці!
Ініцыятарам стварэння студыі грацыі стаў славуты расійскі танцор і балетмайстар Гедымінас Таранда. Дамоўленасць была ўзгоднена, і маэстра з дэлегацыяй муніцыпальнага ўтварэння Новамаскоўскай адміністрацыйнай акругі Масквы наведаў Палессе, сустрэўся з кіраўнікамі Столінскага раёна і падпісаў дамову на адкрыццё першага ў Беларусі філіяла Цэнтра мастацтваў імя Гедымінаса Таранды. Спачатку балетны клас знаходзіўся ў адной з давыд-гарадоцкіх школ, а цяпер цэнтрам высокага мастацтва стаў мясцовы Дом культуры. Восемдзесят дзяўчынак і некалькі хлопчыкаў (іх, як заўсёды, не хапае) — з Давыд-Гарадка, а таксама з навакольных вёсак — Альшан, Белавушы, Беражнога, Рубля, Лісовічаў, Рэмеля, Сямігосцічаў — тройчы на тыдзень займаюцца балетам пад кіраўніцтвам харэографа Ганны Чмуневіч. Заязджае сюды і сам Гедымінас Таранда. Сведкамі першых поспехаў маленькіх артыстаў сталі жыхары Брэстчыны — Століна, Пінска, Бярозы, Брэста: на сцэнах гэтых гарадоў ставіўся спектакль «Шчаўкунок», у якім удзельнічалі і навучэнцы давыд-гарадоцкага балетнага класа. Сёлета гарадку на рацэ Гарынь спаўняецца 920 гадоў, і на юбілейным свяце юныя артысты таксама пакажуць сваё майстэрства, гэтым разам — у «Лебядзіным возеры». Цяпер якраз ідуць рэпетыцыі будучай прэм'еры.
Мне давялося папрысутнічаць на занятках, якія вядомы балетмайстар праводзіў з «маленькімі лебедзяняткамі».
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-na-trynaccatuyu-0