Авіяцыйныя і чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Масквой перарывацца не будуць. Пра гэта, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА, паведаміў загадчык консульскага аддзела пасольства Беларусі ў Расіі Аляксандр Сувораў.
«Мы звязваліся з Беларускай чыгункай і кампаніяй «Белавія», — сказаў дыпламат. — На цяперашні момант, што датычыцца кампаніі «Белавія», усе рэйсы з аэрапортаў Масквы Дамадзедава і Шарамеццева застаюцца. Чыгуначныя зносіны таксама застаюцца».
Прэв'ю: interfax.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/samalyot
[3] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk