І прапануе адключыць святло 28 сакавіка на адну гадзіну з 20.30 да 21.30.
У гэты дзень пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды ва ўсім свеце ўжо ў 14-ы раз пройдзе адна з самых вядомых экалагічных акцый – “Гадзіна Зямлі”, якая прыцягвае ўвагу да асцярожнага і адказнага стаўлення да прыроды і рэсурсаў планеты. У ёй бяруць удзел больш за два мільярды чалавек па ўсім свеце ў 188 краінах.
У Беларусі акцыя пройдзе ў 12-ы раз. Напрыклад, у 2018-2019 гадах у Мінску адключалася святло ў такіх будынках, як Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Беларуская дзяржаўная філармонія, Нацыянальны мастацкі музей, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ЦУМ, ГЦ “Сталіца”, гасцініца “Беларусь” і іншых.
Далучыцца да акцыі могуць прыватныя асобы, прадпрыемствы, установы адукацыі, дзяржаўныя і камерцыйныя арганізацыі -- выключыць святло і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы (акрамя ліфтоў) на адну гадзіну, каб стымуляваць цікавасць да праблемы змянення клімату, энергетычнага аб'яднання чалавецтва.
Адключэнне святла носіць сімвалічны характар і не скіравана на эканомію электрычнасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/gadzina-zyamli
[2] https://zviazda.by/be/tags/akcyya-gadzina-zyamli