Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’яўляе прыём кніг выпуску 2019 года на суісканне літаратурных прэмій у намінацыях:
1. ПРОЗА. Літаратурная прэмія імя Івана Шамякіна.
2. ПАЭЗІЯ. Літаратурная прэмія імя Максіма Танка.
3. ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА. Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра.
4. АДКРЫЦЦЁ ГОДА. Літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча.
У конкурсе ўдзельнічаюць члены Мінскага гарадскога аддзялення СПБ і творчая моладзь (найлепшы дэбют).
Кнігі прымаюцца да 20 красавіка 2020 года.
Прэтэндэнты падаюць заяўку, прадстаўляюць экзэмпляр кнігі і водгукі, рэцэнзіі на яе (пры наяўнасці).
Прэміі будуць уручаны ў маі падчас літаратурнага свята.
Міхась ПАЗНЯКОЎ, старшыня МГА СПБ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/naviny