Цягам мінулага года.
Улады Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай) дамагліся значнага прагрэсу ў «трох буйных бітвах», у прыватнасці ў барацьбе з галечай, забруджваннем навакольнага асяроддзя і асноўнымі фінансавымі рызыкамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»
У 2019 годзе 12 паветаў у Сіньцзяне былі выведзеныя з катэгорыі бедных, што спрыяла зніжэнню ўзроўню беднасці з 6,1 працэнта ў 2018 годзе да 1,2 працэнта летась. Апошняя партыя з 9355 сем'яў, якія жылі ў старым жыллё, пераехалі ў новыя дамы.
Разам з гэтым у СУАР паляпшаецца стан экалогіі і навакольнага асяроддзя. У мінулым годзе ўлады забаранілі дзейнасць у рэгіёне прадпрыемстваў з высокімі энергазатратамі і вялікімі выкідамі.
У мінулым годзе сярэдняя колькасць дзён з добрай якасцю паветра ў буйных гарадах СУАР павялічылася на 1,5 працэнта ў параўнанні з 2018-м, а доля якаснай рачной вады вырасла на 1,2 працэнта.
Летась мясцовыя органы ўлады паведамілі аб адсутнасці неправамерных крэдытаў і эфектыўным стрымліванні фінансавых рызык. Урад таксама заахвочваў прадастаўленне крэдытнай падтрымкі будаўнічым прадпрыемствам.
Прэв'ю: youroute.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya