«Благаславі, маці, вясну заклікаці!»...
Удзельнікі мастацкай самадзейнасці аграгарадка Ціманава Клімавіцкага раёна адрадзілі і правялі абрад «Саракі». Жанчыны традыцыйнамі песнямі-вяснянкамі заклікалі вясну, гулялі ў народныя гульні, вадзілі карагоды, вешалі на галінкі птушак з паперы.
Безумоўна, напярэдадні свята вясковыя гаспадыні напяклі сорак жаваронкаў. Менавіта яны — «птушкі» — і сталі галоўным атрыбутам свята.
Анастасія Фядосенка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/gistoryya-i-etnagrafiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/abrad
[4] https://zviazda.by/be/tags/klimavicki-rayon