Белдзяржцырк адмяняе прадстаўлення 28-29 сакавіка і завяршае праграму "Водная феерыя. Фэнтэзі парк", паведамілі БЕЛТА [1] ў установе.
"Праграма "Водная феерыя. Фэнтэзі парк" завяршае сваю працу 29 сакавіка. Таксама адмяняюцца прадстаўленні 28 сакавіка ў 11.00, 19.00 і 29 сакавіка ў 11.00", - адзначылі ў цырку.
Набытыя квіткі на адмененыя прадстаўленні можна вярнуць у касах Белдзяржцырку з вяртаннем поўнага кошту. Усю неабходную інфармацыю можна даведацца на сайце цырка і ў сацыяльных сетках.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/beldzyarzhcyrk
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-dzyarzhauny-cyrk-0