Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдула Хаміда з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Пра гэта БелТА паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што супрацоўніцтва дзвюх краін, заснаванае на прынцыпах узаемнай павагі і дапаўняльнасці эканомік, паспяхова развіваецца.
"Разлічваю на больш актыўнае выкарыстанне патэнцыялу на ўсіх узроўнях улады, устаноў, гуманітарных арганізацый і суб'ектаў гаспадарання", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Бангладэш моцнага здароўя і поспехаў у палітычнай кар'еры, а народу гэтай краіны - міру і дабрабыту.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-sotrudnichestvo-belarusi-s-bangladesh-uspeshno-razvivaetsja-384735-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/bangladesh