Тэлеканал "Беларусь 4" Магілёў" увесь красавік па выхадных будзе паказваць спектаклі Магілёўскага абласнога тэатра лялек і Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Адначасова трансляцыі будуць весціся ў інтэрнэце. Пр гэта паведамілі [1] на сайце тэлеканала.
Спектаклі будуць трансліравацца па суботах і нядзелях у раёне 19 гадзін вечара. Паказ на "Беларусь 4" Магілёў" пачнецца 4 красавіка спектаклем Магілёўскага тэатра лялек "Сіняя-сіняя" у 18:50. У пастаноўцы па матывах аповяду класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча галоўную ролю выконвае Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Сцешыц.
5 красавіка ў 19:00 - бенефіс Народнага артыста Беларусі Рыгора Белацаркоўскага ў спектаклі па творы Сэмюэля Бэкета "Апошняя стужка Крэпа" на малой сцэне Магілёўскага драмтэатра.
АФІША:
Глядзіце спектаклі на тэлеканале "Беларусь 4" Магілёў" і анлайн ў групе [2] Вконтакте.
Спасылкі
[1] https://www.tvrmogilev.by/ru/news/region/belarus-4-mogilev-pokazhet-spektakli-mogilevskih-teatrov-na-telekanale-i-v-internete.html#megabox-1
[2] https://vk.com/tvrmogilevby
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[4] https://zviazda.by/be/tags/teatr
[5] https://zviazda.by/be/tags/anlayn
[6] https://zviazda.by/be/tags/spektakli