Увечары 25 сакавіка ў Уздзенскім раёне 9-гадовая дзяўчынка падчас гульні прысела і прытулілася спіной да бетоннага вечка, прыстаўленага да каналізацыйнага кальца. Вечка ўпала на дзіця. Пра гэта паведамляе СК [1].
Дзяўчынка была шпіталізавана з цяжкімі траўмамі. Зараз яе жыццю нічога не пагражае.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/uzdzenski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne