У сувязі з надыходам веснавых школьных канікул у сталіцы будуць унесены змяненні ў работу некаторых маршрутаў гарадскога транспарту.
Па інфармацыі дзяржаўнага прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь", у прыватнасці, з 30 сакавіка па 3 красавіка не будуць курсіраваць аўтобусы па маршрутах №№ 188С, 196С. Як растлумачылі на прадпрыемстве, яны арыентаваны на работу канкрэтных навучальных устаноў, таму на канікулах неабходнасць у іх мінімальная.
Па асобных раскладах 30-31 сакавіка і 1-4 красавіка будуць арганізаваны аўтобусныя маршруты №№ 141А, 141Б.
На прадпрыемстве просяць пасажыраў улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/transpart
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyasnovyya-kanikuly