«АСБ Беларусбанк» праінфармаваў аб прыпыненні з 14:00 26 сакавіка асобных відаў аперацый пры выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак (іх рэквізітаў), паведамляецца на сайце арганізацыі .
Прыпыняюцца наступныя віды аперацый:
- Выдача ў банкаматах банка і касах банка наяўнай замежнай валюты па картках, выпушчаных у беларускіх рублях.
- Выдача наяўнай замежнай валюты па картках іншых банкаў у касах і банкаматах банка.
- Унясенне беларускіх рублёў з выкарыстаннем банкаматаў, інфакіёскаў і ў касах банка для папаўнення картак, выпушчаных у замежнай валюце.
- Ажыццяўленне аперацый пераводу ў замежнай валюце з прымяненнем картак (іх рэквізітаў), выпушчаных у беларускіх рублях.
- Залічэнне беларускіх рублёў па аперацыях пераводу з прымяненнем рэквізітаў банкаўскіх картак на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, доступ да якіх можа быць забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай аплатнай карткі, адкрытай у замежнай валюце.
- Папаўненне пры выкарыстанні банкаўскіх картак, выпушчаных банкам у беларускіх рублях, у інфакіёсках і каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання банка (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) укладаў (дэпазітаў, у тым ліку Інтэрнэт-дэпазітаў), бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў, адкрытых у замежнай валюце.
- Прыпыненне асобных відаў аперацый распаўсюджваецца на карткі фізічных асоб.