Выбух з наступным пажарам адбыўся ў жылым доме ў Магнітагорску (Расійская Федэрацыя), паведаміла ТАСС [1].
"У кватэры на другім паверсе жылой пяціпавярхоўкі адбыўся выбух газу з наступным пажарам у чатырох кватэрах на другім і трэцім паверхах. Пажару прысвоены трэці ранг складанасці", - сказаў суразмоўца агенцтва.
Праведзена эвакуацыя жыхароў дома, з небяспечнай зоны выведзена 15 чалавек.
"Адбыўся выбух газапаветранай сумесі ў кватэры на другім паверсе. Не выключана, што была ўцечка газу", - сказала крыніца
У рэгіянальным упраўленні МНС паведамілі, што пры пажары ў доме выяўлены двое загінулых, выратаваны 11 чалавек.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/8088947
[2] https://zviazda.by/be/tags/magnitagorsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybuh-bytavoga-gazu