Маштабы кітайскай індустрыі спадарожнікавай навігацыі перавысілі 340 млрд. юаняў
Летась маштаб галіны, звязанай са спадарожнікавай сістэмай «Бэйдоў», перавысіла 340 млрд. юаняў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Канцылярыі па кіраванні спадарожнікавай навігацыйнай сістэмай КНР Жань Чэнцы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
“Бэйдоў” з'яўляецца самай вялікай і складанай касмічнай сістэмай Кітая з найбуйнейшай зонай пакрыцця і лепшай якасцю абслугоўвання. Акрамя базавых функцый, такіх як вызначэнне месцазнаходжання, прадастаўленне дакладнага часу і руху, «Бэйдоў» таксама валодае мноствам унікальных магчымасцяў абслугоўвання, уключаючы функцыянальны дадатак спадарожнікавага базавання, дакладнае пазіцыянаванне, перадачу кароткіх паведамленняў і міжнародныя пошукава-выратавальныя аперацыі.
Высокадакладныя прадукты «Бэйдоў» былі экспартаваныя ў больш чым 120 краін і рэгіёнаў усяго свету, у тым ліку ў краіны АСЕАН, Паўднёвай Азіі, Усходняй Еўропы, Заходняй Азіі, Афрыкі.
Вакол навігацыйнай сістэмы створана поўны галіновы ланцужок, які ўключае ў сябе чып, друкаваную плату, антэну, канчатковую прыладу, праграмнае забеспячэнне, паслугі. Аб'ём вытворчасці чыпаў сістэмы “Бэйдоў” кітайскімі кампаніямі перавысіў 100 млн..
Прэв'ю: tadviser.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya