На сёння ў Рэспубліцы Беларусь праведзена каля 24 тыс. тэстаў на COVID-19, паведаміла [3] Міністэрства аховы здароўя ў Тэлеграм-канале.
На сённяшні дзень ужо выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 32 пацыенты. Раней у іх тэст на COVID-19 даваў станоўчы вынік. У працэсе назірання і лячэння атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 62 пацыентаў.
Да таго папярэднія лічбы агучваліся ў сераду. Паводле Міністэрства аховы здароўя, тады было зарэгістравана [4] 86 выпадкаў заражэння каранавірусам.
Раней СААЗ пацвердзіла [5], што падыход Беларусі да барацьбы з COVID-19 адпавядае рэкамендацыям. Падчас стрыму ў сераду міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік пазначыў [6] напрамкі таго, як у Беларусі змагаюцца з каранавіруснай інфекцыяй. Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла [7], што ў Беларусі будуць праводзіць экспрэс-тэсты на каранавірус
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://t.me/minzdravbelarus/183
[4] http://zviazda.by/be/news/20200325/1585123534-u-belarusi-zafiksavana-86-vypadkau-zarazhennya-karanavirusam
[5] http://zviazda.by/be/news/20200323/1584976906-saaz-pacverdziu-shto-padyhod-belarusi-da-baracby-z-covid-19-adpavyadae
[6] http://zviazda.by/be/news/20200325/1585146980-uladzimir-karanik-u-nas-inshy-chym-u-italii-scenaryy
[7] http://zviazda.by/be/news/20200323/1584943145-u-belarusi-buduc-pravodzic-ekspres-testy-na-karanavirus
[8] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[9] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus