Беларусь далучылася да міжнародных ініцыятыў салідарнасці з Італіяй у сувязі з надзвычайнай сітуацыяй, звязанай з новым каранавірусам.
Колерамі італьянскага сцяга асвяцілася вежа Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску. Ініцыятыва будзе доўжыцца да 31 сакавіка. Знак павагі быў таксама падтрыманы ў сацсетках паведамленнем «Cалідарнасць з народам Італіі».
«Беларусы памятаюць, што Італія была адной з першых краін, якія неадкладна прыйшлі на дапамогу Беларусі пасля чарнобыльскай ядзернай катастрофы. Сотні тысяч беларускіх дзяцей адчулі вялікую любоў італьянскіх сем'яў, для многіх з іх Італія стала другой радзімай. А цяпер беларусы даюць нам сілы і надзею на лепшую будучыню», — падзякаваў пасол Італіі ў Беларусі Марыа Бальдзі.
Варвара Марозава
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/italiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/salidarnasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-bibliyateka-respubliki-belarus