Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін даручыў з-за пандэміі каранавіруса абмежаваць рух праз расійскую мяжу, паведамляе ria.ru [1]
Гаворка ідзе пра аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і змяшаныя пункты пропуску праз мяжу, а таксама праз сухапутны ўчастак расійска-беларускай дзяржаўнай мяжы. Абмежаванне ўступіць у сілу з 0:00 30 сакавіка.
Забарона не тычыцца дыпламатаў і членаў іх сем'яў, фельд'егераў і кур'ераў дыпламатычнай сувязі, а таксама членаў афіцыйных дэлегацый, якія выязджаюць з краіны.
Працягнуць прапускаць праз мяжу расіян - кіроўцаў грузавых аўтамабіляў міжнародных зносін, членаў экіпажаў рачных судоў, цягніковыя і лакаматыўныя брыгады міжнародных чыгуначных зносін.
У Расіі агульная колькасць выпадкаў каранавіруса дасягнула 1264 (817 з іх - у Маскве), 49 чалавек паправіліся, чацвёра памерлі.
Прэв'ю: mke.ee
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20200328/1569290347.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/myazha