Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не стане ўводзіць каранцін у штаце Нью-Ёрк і суседніх раёнах штатаў Нью-Джэрсі і Канэктыкут, паколькі неабходнасці ў гэтым няма. Адпаведнае паведамленне ён размясціў у суботу на сваёй старонцы ў Twitter, піша [1] ТАСС.
Паводле яго слоў, замест гэтага федэральныя ўлады прызавуць жыхароў гэтых рэгіёнаў жорстка абмежаваць свае рухі, аднак афіцыйнай забароны не будзе.
"Па рэкамендацыі каманды спецыялістаў Белага дома па барацьбе з каранавірусам і пасля кансультацый з губернатарамі Нью-Ёрка, Нью-Джэрсі і Канэктыкута я папрасіў Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў апублікаваць рэкамендацыі з заклікам жорстка абмежаваць перамяшчэнне", - сказаў ён. "Неабходнасці ў каранціне не будзе", - дадаў Трамп.
Прэв'ю: AP Photo/Alex Brandon
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/8107469
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[4] https://zviazda.by/be/tags/karancin