Кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі афіцыйна пацвердзіла перанос чэмпіянату свету з 2021 на 2022 год, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на афіцыйны сайт World Athletics.
Такім чынам федэрацыя адрэагавала на навіну пра перанос Алімпіяды ў Токіа на ліпень - жнівень 2022 года ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.
"Мы падтрымліваем новыя даты правядзення Алімпійскіх гульняў у Токіа-2020, абвешчаныя сёння японскімі арганізатарамі і МАК. Гэта дае нашым спартсменам час, неабходны ім, каб вярнуцца да трэніровак і спаборніцтваў. Кожны чалавек павінен праяўляць гібкасць і ісці на кампрамісы. Зараз мы ўзгадняем з арганізатарамі чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Арэгоне новыя даты спаборніцтваў, якія пройдуць ў 2022 годзе", - гаворыцца ў заяве World Athletics.
Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы павінен быў прайсці ў амерыканскім Юджын (штат Арэгон) з 6 па 15 жніўня 2021 года.
Прэв'ю: Reuters
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/chempionat-mira-po-legkoj-atletike-2021-perenositsja-na-2022-god-385232-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu-pa-lyogkay-atletycy