Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім пісьменніка, Героя Сацыялістычнай Працы Юрыя Бондарава, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мужны і ўстойлівы, загартаваны цяжкім франтавым мінулым, найвялікшы пісьменнік сучаснасці Юрый Васільевіч пражыў доўгае і насычанае яркімі падзеямі жыццё. Ён быў прыкладам адданасці сваёй справе, чалавекам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Яго смерць - незаменная страта для сусветнай культуры", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што светлая памяць пра пісьменніка захаваецца ў яго творах і назаўжды застанецца ў сэрцах людей.
Развітанне з пісьменнікам-франтавіком Юрыем Бондаравым адбудзецца 2 красавіка. Пра гэта ТАСС паведаміў старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалай Іваноў.
"Пахаванне адбудзецца 2 красавіка, развітанне пройдзе ў рытуальнай зале пры ЦКБ ў 11 гадзін раніцы. Зараз Саюз кінематаграфістаў і Саюз пісьменнікаў звярнуўся ў мэрыю Масквы, каб пахаванне прайшло на Новадзявочых могілках. Разглядаецца таксама Траекураўскія могілкі", - сказаў Мікалай Іваноў.
Пра смерць савецкага пісьменніка 29 сакавіка ТАСС паведаміла яго жонка Валянціна Бондарава. Яму было 96 гадоў.
Прэв'ю: ТАСС
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/pisatelja-jurija-bondareva-pohoronjat-v-moskve-2-aprelja-385230-2020/?utm_source=belta&utm_medium=news&utm_campaign=accent
[2] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-bondarau
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[4] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanni
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka