Акцыя прысвечана 75-годдзю святкавання Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і накіравана на фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму. Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца студэнты і супрацоўнікі ВНУ.
Па правілах флэшмобу неабходна выбраць верш ці фрагмент вершаванага твора, прысвечанага подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне аб'ёмам не больш за 50 радкоў і запісаць відэаролік працягласцю да трох хвілін з дэкламацыяй гэтага твора. У відэазапісе можна выкарыстоўваць музыку, дадатковую атрыбутыку, касцюмы і г.д. Дапускаецца выкарыстанне відэамантажу.
Затым трэба размясціць ролік у адной з сацыяльных сетак на выбар (УКантакце, Facebook, Instagram), а гіперспасылку адправіць на электронны адрас: culture@bsu.by [1]. І абавязкова выклікаць на флэшмоб наступнае падраздзяленне, факультэт або новага ўдзельніка.
Арганізатарам флэшмобу выступае ўпраўленне па справах культуры БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: jordin.ru
Спасылкі
[1] mailto:culture@bsu.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/75-goddze-vyalikay-peramogi
[3] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[4] https://zviazda.by/be/tags/fleshmob