Тры сталічных кінатэатра "Кастрычнік", "Масква" і "Дом кіно" з 2 красавіка часова спыняюць кінапаказы. Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па развіцці, інфармацыі і рэкламе УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Кацярына Багданава, піша [1] БелТА.
"Кастрычнік", "Масква" і "Дом кіно" - найбуйнейшыя адназальныя кінатэатры краіны. Аднаразовая арганізацыя некалькіх кінасеансаў тут немагчымая. Адмяніць паказ фільмаў вырашылі з-за эканамічнай мэтазгоднасці, паколькі ў апошні час знізілася колькасць наведвальнікаў кінатэатраў. "Калі з-за сітуацыі ў свеце кінастудыі пераносяць буйныя рэлізы на больш позні тэрмін, праца буйных однозальных кінатэатраў становіцца эканамічна нявыгаднай", - сказала Кацярына Багданава.
Мінчанам варта мець на ўвазе, што ў 10 іншых кінатэатрах сеткі "КіноМінска" працягнуць трансляваць фільмы. Пакуль невядома, калі будуць адноўлены кінапаказы ў адназальніках сталіцы. Як адзначыла намеснік генеральнага дырэктара, гэта можа быць абумоўлена выхадам буйных рэлізаў.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-treh-stolichnyh-kinoteatrah-priostanovjat-pokazy-385393-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kino
[3] https://zviazda.by/be/tags/admena-seansau
[4] https://zviazda.by/be/tags/kinateatry