Колькасць хворых на каранавірус ва Украіне за ноч вырасла з 645 да 669, паведамілі [1] на старонцы Міністэрства аховы здароўя ў Facebook.
"Па стане на 10:00 1 красавіка ва Украіне 669 лабараторна пацверджаных выпадкаў COVID-19, з іх 17 смяротных, дзесяць пацыентаў вылечыліся. За суткі было зафіксавана 120 новых выпадкаў", - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя ў Facebook.
Больш за ўсё інфіцыраваных ў Кіеве - 134 чалавекі, у Чарнавецкай вобласці - 104, Цярнопальскай - 98, Івана-Франкоўскай - 64.
Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/moz.ukr/photos/a.261895253973587/1496963890466711/?type=3&theater
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukraina