Жыхары шматпавярховых дамоў прапануюць арыгінальныя меры прафілактыкі COVID-19. Акрамя рэгулярнай дэзінфекцыі дзвярэй і парэнчаў у пад'ездах у сталічных новабудоўлях можна сустрэць і незвычайны, але даступны кожнаму гараджаніну спосаб бескантактавага карыстання ліфтам, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
У адной з новабудоўляў ва Уруччы на пляцоўцы каля ліфта ўсталяваны інфармацыйна-прыкладны стэнд са зваротам паклапаціцца пра сябе і іншых жыхароў дома і не дапускаць дотыку да кнопак ліфта. Выклікаць яго прапануецца з дапамогай размешчаных на стэндзе зубачыстак, пасля чаго класці іх у папяровы стакан, прымацаваны тут жа.
Арганізаваць усё можна ўласнымі сіламі і танна: патрэбныя набор зубачыстак, бытавая губка для кухні і папяровы стакан для кавы. «Санітарнай канструкцыі» хапае на некалькі дзён, бо многія гараджане ў сітуацыі, якая склалася, аддаюць перавагу хадзіць пешшу, у тым ліку і па лесвіцах ва ўласных пад'ездах.
Такі спосаб карыстання ліфтам не новы - яго можна сустрэць у шматлікіх гарадах Еўропы.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/minchane-predlozhili-originalnyj-lajfhak-kak-polzovatsya-liftom-v-period-pandemii/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lift
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[6] https://zviazda.by/be/tags/minsk