На сайце МУС па серыйным нумары мабільнага тэлефона цяпер можна даведацца, ці не быў ён згублены або выкрадзены, паведамілі ў МУС [1].
"На нашым сайце прадстаўлена магчымасць атрымання інфармацыі аб выкрадзеных, згубленых нумарных рэчах, якія маюць індывідуальны нумар, прысвоены заводам-вытворцам. Для атрымання звестак неабходна ў раздзеле "Сэрвісы" галоўнай старонкі сайта выбраць падраздзел "Выкрадзеныя, згубленыя нумарныя рэчы", - гаворыцца ў паведамленні . Нумарныя рэчы — гэта, напрыклад, мабільныя тэлефоны і фотаапараты.
Пры набыцці былой ва ўжыванні рэчы праваахоўнікі рэкамендуюць правяраць яе з дапамогай гэтага рэсурсу.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.mvd.gov.by/ru/news/6796
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/mabilny-telefon