Ва ўкраінскай сталіцы завяршылася будаўніцтва ўнікальнага для горада транспартна-перасадачнага вузла. Канцавы прыпынак хуткаснага трамвая "Кальцавая дарога" ўбудавалі ў гандлёва-забаўляльны комплекс, з-за чаго яна стала нагадваць станцыю метро.
Гэта фактычна першы падобны аб'ект не толькі ў Украіне, але і ва ўсёй Усходняй Еўропе, сцвярджаюць у кампаніі "Кіеўпраект Дэвелапмент", якая займаецца стварэннем комплексу. У выніку ТПУ аб'яднае ў сабе канцавую станцыю хуткаснага трамвая, восем прыпынкаў наземнага грамадскага транспарту, якія абслугоўваюць больш за 30 гарадскіх і прыгарадных маршрутаў, а таксама перахапляльны паркінг на 1400 машына-месцаў.
Прымаць пасажыраў станцыя хуткаснага трамвая пачне пасля дабудоўкі гандлёвага цэнтра.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kieu
[2] https://zviazda.by/be/tags/hutkasny-tramvay
[3] https://zviazda.by/be/tags/gandlyovy-centr-0