Футбольны клуб "Слуцк" пачаў збіраць грошы і спадзяецца на падтрымку з усяго свету, паведамляецца на афіцыйным сайце [1] клуба.
>"У сітуацыі, якая склалася, клубам прынятае рашэнне пра пачатак працэдуры краўдфандынгу, у якім могуць паўдзельнічаць заўзятары з усяго свету", — паведамляе прэс-служба "Слуцка". У клубе спадзяюцца, што гэтыя грошы дапамогуць яму "перажыць часовыя цяжкасці і рухацца далей". Пры гэтым будзе працягвацца і пошук спонсараў.
Як вядома, праблемы ў каманды пачаліся пасля гучных затрыманняў дырэктароў цукровых заводаў. Слуцкае прадпрыемства якраз было яе галоўным спонсарам і цяпер да фінансавай падтрымкі адмовілася.
Чэмпіянат Беларусі цяпер паказваюць і ў замежжы, таму ФК "Слуцк" спадзяецца знайсці падтрымку і там. Да таго ж, у Сетцы з'явілася замежная фан-суполка. А за яе абяцае дасылаць падарункі. Бліжэйшы матч каманда правядзе 5 красавіка ў гасцях з "Іслаччу".
Спасылкі
[1] http://sfc-slutsk.by/publications/sfk-slutsk-ob-yavlyaet-o-nachale-kraudfandinga-2020-04-02
[2] https://zviazda.by/be/tags/sluck
[3] https://zviazda.by/be/tags/kraudfandyng