Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па эканомiцы, бюджэце i фiнансах Таццяна Рунец правяла рабочую сустрэчу па падрыхтоўцы мерапрыемстваў у рамках VII Форуму рэгiёнаў Беларусi i Расii.
Яе ўдзельнiкi ўнеслi прапановы па арганiзацыi секцыi «Сумесныя праекты як фактар стабiльнага эканамiчнага развiцця Беларусi i Расii», абмеркавалi пытаннi правядзення беларуска-расiйскага дзелавога савета i выстаўкi-продажу.
У сустрэчы ўзялi ўдзел намеснiк мiнiстра эканомiкi Алена Пермiнава i намеснiк мiнiстра прамысловасцi Дзмiтрый Харытончык, прадстаўнiкi Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, бiзнес-супольнасцi i iншыя зацiкаўленыя асобы.
Адбылася рабочая паездка члена Прэзiдыума Савета Рэспублiкi, старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Вiктара Лiсковiча ў Зэльвенскi раён Гродзенскай вобласцi.
Парламентарый паўдзельнiчаў у пасяджэннi Зэльвенскага райвыканкама. Былi абмеркаваныя пытаннi бяспекi ў сiстэме адукацыi, асаблiва адзначаныя неабходнасць абсталявання дзiцячых садкоў i школ сiстэмамi вiдэаназiрання, важнасць захавання нормаў пажарнай i дарожнай бяспекi, стварэння камфортных i бяспечных умоў навучання.
Падчас рабочай паездкi парламентарый таксама азнаёмiўся з работай школ i сацыяльных устаноў райцэнтра.
У той жа дзень Вiктар Лiсковiч правёў у райвыканкаме прамую тэлефонную лiнiю. Пытаннi датычылiся арганiзацыi сацыяльнай дапамогi сталым людзям: дастаўкi прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, прадметаў быту першай неабходнасцi i iншага. Таксама размова зайшла i аб арганiзацыi вольнага часу моладзi. На ўсе пастаўленыя пытаннi парламентарый даў аргументаваныя адказы.
— У рабоце са зваротамi грамадзян пазiцыя Савета Рэспублiкi сёння адназначная: фармалiзм недапушчальны. Большасць пытанняў, як паказвае практыка, можна вырашыць на месцах. Мы адкрытыя для таго, каб прымаць, выслухоўваць людзей, i гатовыя зрабiць усё, каб дэталёва разабрацца з кожным зваротам, — адзначыў Вiктар Лiсковiч. Па яго словах, за выкананнем даручэнняў, якiя даюцца ў працэсе работы са зваротамi грамадзян, наладжаны строгi кантроль.
Днямi адбылося чарговае пасяджэнне сесii Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склiкання. У iм узялi ўдзел выбраныя ад сталiцы члены Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Сяргей Сiвец i Таццяна Рунец, а таксама члены Савета Рэспублiкi Андрэй Iванец, Алег Румо i Вiктар Чайчыц.
У ходзе пасяджэння дэпутаты зацвердзiлi справаздачу аб выкананнi бюджэту Мiнска за 2019 год i План дзеянняў па навядзеннi парадку i добраўпарадкаваннi тэрыторыi горада на 2020-ы. Таксама былi ўнесены змены ў Iнвестыцыйную праграму i бюджэт Мiнска на 2020 год, разгледжаны пытаннi «Аб рабоце Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў са зваротамi грамадзян i юрыдычных асоб». Было ўзнята пытанне: аб выкананнi ў 2019 годзе мерапрыемстваў, распрацаваных для рэалiзацыi наказаў, якiя выказалi грамадзяне кандыдатам у дэпутаты Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склiкання ў ходзе перадвыбарнай кампанii.
Член Савета Рэспублiкi Канстанцiн Драздоўскi правёў прамую тэлефонную лiнiю. Людзi ў асноўным задавалi пытаннi наконт эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi ў краiне, выклiканай каранавiруснай iнфекцыяй.
Сенатар даў неабходную iнфармацыю, запэўнiў грамадзян у тым, што сiстэма аховы здароўя гатовая ў выпадку неабходнасцi прыйсцi на дапамогу людзям.
Канстанцiн Драздоўскi нагадаў аб грамадзянскай адказнасцi ў сiтуацыi, якая сёння склалася, i заклiкаў выконваць элементарныя санiтарна-гiгiенiчныя меры. Бо толькi сумесная мабiлiзацыя сiстэмы аховы здароўя i грамадства дазволiць справiцца з iснуючай сусветнай праблемай.
На думку сенатара, выбраны фармат кантактаў з насельнiцтвам будзе працягнуты, бо гэта дазваляе выслухаць вялiкую колькасць людзей, даць тлумачэннi i парады, пры неабходнасцi ўзяць найбольш важныя пытаннi на кантроль i аператыўна iх вырашыць.
Прэв'ю: sovrep.gov.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne