У офіс Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" паступіла хадайніцтва ад футбольнага клуба "Віцебск", які ў нядзелю, 5 красавіка, на сваім полі павінен быў прыняць ФК "Смалявічы" ў рамках 3-га тура Вышэйшай лігі. У тэксце дакумента фіналісты Кубка краіны-2019 звярнуліся з просьбай правесці названы паядынак і матч дублюючых складаў на стадыёне ФК "Смалявічы", а матчы 18-га тура ў Віцебску, паведамляе афіцыйны сайт АБФФ [1].
Ініцыятыву пераносу сустрэчы "паўночнікі" абгрунтавалі складанымі ўмовамі надвор'я апошніх дзён і мінусовай сярэднясутачнай тэмпературай, з-за чаго стан поля з натуральным пакрыццём выклікаў у прымаючага боку вялікую асцярогу. З прычыны чаго ў АБФФ і было накіравана хадайніцтва.
Бюро выканкама Асацыяцыі вывучыла аргументы прадстаўнікоў ФК "Віцебск", звярнулася за дадатковымі кансультацыямі да клубаў-удзельнікаў паядынку і, вывучыўшы аргументы бакоў, ухваліла хадайніцтва.
Такім чынам матч 3-га тура Вышэйшай лігі "Смалявічы" - "Віцебск" пройдзе ў нядзелю, 5 сакавіка, на стадыёне "Гарадскі" ў горадзе Барысаве і стартуе ў 16:00. Матч 18-га тура пройдзе ў Віцебску.
Першапачаткова меркавалася, што перанос адбудзецца праз неспрыяльнае эпідэміялагічнае становішча ў Віцебску.
Спасылкі
[1] https://championship.abff.by/news/ob-izmenenii-v-tretem-ture-belarusbank-vyssej-ligi
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/vysheyshaya-liga